Актывісты накіроўваюцца на Майдан Незалежнасці, дзе павінна адбыцца веча

У Кіеве сёння, 1 студзеня 2016 г., праходзіць традыцыйны марш з паходнямі з нагоды 107-й гадавіны з дня нараджэння лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Прадстаўнікі і прыхільнікі «Свабоды» ўшаноўваюць Бандэру ў сталіцы шэсцем ўжо ў дзясяты раз.

Каля 5 тысяч актывістаў рушылі ад помніка Тарасу Шаўчэнка праз Бульвар Тараса Шаўчэнкі, Хрышчацік да Майдану Незалежнасці, дзе павінна адбыцца веча.

Людзі выкрыкваюць «Слава Украіне», «Слава нацыі», «Мы бандэраўцы, мы ідзем», «Наша краіна — нашы героі». Таксама ў шэсці бяруць удзел прадстаўнікі «Правага сектара», яны выкрыкваюць «Рэвалюцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?