AP

AP

У Лос-Анджэлесе памерла дзевяціразовая ўладальніца «Грэмі» Наталі Коўл. Дачка джазавага спевака Нэта Кінга Коўла памерла 31 снежня ва ўзросце 65 гадоў.

Прычына смерці не называецца. Вядома, што доўгі час Коўл змагалася з наркатычнай залежнасцю.

За сваю кар'еру Коўл 19 разоў намінавалася на «Грэмі». Сваю першую прэмію яна атрымала ў 1975 годзе, апошнюю - у 2009-м.

На рахунку спявачкі 13 альбомаў.

Яе бацька Нэт Кінг Коўл атрымаў вядомасць у сярэдзіне 1940-х гадоў. Ён стаў адным з першых чорнаскурых музыкаў, якія здолелі заваяваць велізарную папулярнасць у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?