Па традыцыі, шэсце праходзіць з паходнямі. Раней такія адбываліся ў Кіеве і Львове, апошнія гады традыцыя пашырылася на Адэсу і Харкаў.

1 студзеня ўкраінскія нацыяналісты адзначаюць дзень нараджэння Сцяпана Бандэры — правадыра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у 1930—50-я гады. Яго постаць па-ранейшаму моцна падзяляе грамадства. Нацыянальныя сілы яго шануюць, а камуністы і прарасійскія — ненавідзяць.

Падзеленыя ў яго ацэнцы і гісторыкі. З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля проці нацыстаў і саветаў. З другога боку, ягоная арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва. Некаторы перыяд АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Урэшце, праўда, немцы адправілі кіраўнікоў АУН, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя паспрабавалі абвясціць Украіну незалежнай.

Бандэру ўдалося зрабіць украінскі незалежніцкі рух масавым і папулярным.

Бандэру забіў агент савецкага КГБ, які пасля раскаяўся і перабег на Захад.

Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.

У Дзень Бандэры нацыяналістычнае аб'яднанне «Свабода» разам з іншымі правымі партыямі і суполкамі арганізоўваюць мітынгі і шэсці ў розных гарадах Украіны. У шэсці з паходнямі — па-ўкраінску смолоскіпы — у Кіеве сёлета ўзяло ўдзел да пяці тысяч чалавек.

Украінскія нацыяналісты ўшаноўваюць чырвона-чорны сцяг АУН побач з дзяржаўным, жоўта-блакітным.

Праванацыяналістычныя партыі цяпер набіраюць істотны працэнт галасоў не толькі на захадзе — калысцы АУН, але і ў цэнтры краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?