Уладзімер Здановіч

Імёны дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюцца ў карыслівых мэтах. Аб гэтым у інтэрв’ю БелаПАН заявіў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты парламента Уладзімір Здановіч.

Паводле яго слоў, за час працы ў Палаце прадстаўнікоў у яго з’явілася «шмат фальшывых сваякоў, якія, назваўшы сябе братамі або пляменнікамі, вырашалі, прычым часта паспяхова, уласныя праблемы».

«Але сапраўдным шокам для мяне стала інфармацыя аб тым, што некаторыя ў размове па тэлефоне выдаюць сябе непасрэдна за самога Здановіча і прымушаюць кіраўнікоў устаноў адукацыі здзяйсняць незаконныя фінансавыя здзелкі і іншыя ўчынкі, пагражаючы пры нязгодзе «наслаць» праверкі па лініі Міністэрства адукацыі або Камітэта дзяржкантролю», — сказаў дэпутат.

У.Здановіч зазначыў, што ў падобнай да гэтай сітуацыі апынуліся і некаторыя іншыя дэпутаты.

«Высновы няхай робяць адпаведныя органы. Галоўная ж непрыемнасць у тым, што з‑за такіх аферыстаў трэба будзе абмежаваць вырашэнне праблем выбаршчыкаў па тэлефоне. А перапіска на паперы падаўжае тэрміны выканання запытаў», — канстатаваў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0