Жыхарка Мінска ў навагоднюю ноч прайшла ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці з бел-чырвона-белым сцягам

Так адзначыла прыход новага года пенсіянерка Ніна Багінская.
Паліна Стацэвіч сустрэла Ніну Багінскую ў горадзе і распавяла радыё «Свабода»: «Сустрэлі ноччу. Казала, што робіць эксперымент — дакуль дойдзе. Ішла ад Акадэміі навук да касцёла Сымона і Алены — дайшла! Не спынілі, хоць і спрабавалі. Казалі, што з гэтым нельга хадзіць, яна адказвала: «Я ўжо ў тым узросце, што сама вырашаю, з чым мне хадзіць, тым больш, што на яго забароны няма». І яе адпускалі.. Вось так вось! Такі падарунак на Новы год. Такая прыемная сустрэча! Усіх з Новым годам! Разам зможам! Жыве!»
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары