Сёньня ўжо ў пачатку другога пэрыяду «драконы» забясьпечылі сабе трывалы адрыў — 4:0. «Юнацтва» намаганьнямі вэтэрана Шыткоўскага змагло адыграць толькі адну шайбу, але ў трэцім пэрыядзе «Керамін» зноў аднавіў парытэт у чатыры шайбы — 5:1.
Чарговы матч сэрыі адбудзецца ў чацьвер, 3 красавіка а 18:30 на катку ў парку імя Максіма Горкага. Магчыма, гэтая сустрэча ўжо назаве пераможцу 16‑га чэмпіянату Беларусі па хакеі.
***
Таксама ў сераду вызначыліся паўфіналісту Кубку Беларусі па футболе.
БАТЭ (Барысаў) — «Хімік» (Сьветлагорск) — 0:0 (першы матч 3:1), «Шахцёр» (Салігорск) — Дарыда (Менскі раён) 1:0 (2:1), «Гомель» — МТЗ‑РІПА (Менск) 2:0 (0:4), «Дынама» (Менск) — «Дняпро» 1:0 у дадатковы час (0:0).
У паўфіналах сыграюць БАТЭ — МТЗ‑РІПА, «Дынама» (Менск) — «Шахцёр».
Матчы адбудуцца 16 і 30 красавіка.