Прэс-сакратар «ВГТРК» (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія) Вікторыя Аруцюнава абвергла рэдактуру фільма «Брыльянтавая рука», паведамляе «Эхо Москвы» ў пятніцу, 1 студзеня.

Аруцюнава сказала, што «уважлівым гледачам варта ў навагоднюю ноч менш піць і больш закусваць». Як паведамляе «Эхо Москвы», прэс-сакратар холдынгу адмаўляе прэтэнзіі ў рэдактуры фільма.

У эпізодзе, дзе герой Андрэя Міронава, апынуўшыся на востраве на водмелі Чорнага мора, паклікаў на дапамогу і ўбачыў хлопчыка, які спакойна ішоў па мелкаводдзю, над галавой падлетка з'яўляецца німб. Увечары ў чацвер, 31 снежня, гледачы тэлеканала «Расія» заўважылі, што замест німба над галавой хлопчыка была толькі светлая пляма.

Скрыншот трансляцыі на OnTVtime, 31.12, 20:48

Скрыншот трансляцыі на OnTVtime31.12, 20:48

Кадр з фільма

Кадр з фільма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?