Актывістка грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паліна Кур’яновіч прысуджаная да 10 сутак арышту за спробу правядзеньня 2 красавіка акцыіі ля расейскага пасольства супраць магчымага далучэньня Беларусі да Расейскай Фэдэрацыі.
Суд доўжыўся ня больш за 5 хвілін, прысуд выносіла судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлючук.
Паліна Кур’яновіч была затрыманая 2 красавіка ў часе акцыі ля пасольства Расеі разам з Палінай Дзьякавай, але апошнюю вызвалілі з Цэнтральнага РУУС праз 3 гадзіны як няпоўнагадовую.