Асаблівая ўвага ў халоднае надвор'е трэба надаваць сістэмам ацяплення. У катэгорыю рызыкі ў першую чаргу трапляюць жыхары прыватнага сектара. Кантроль за станам сістэм ацяплення неабходны не толькі ў дамах і катэджах, але таксама ў невялікіх сельскіх крамах, аптэках і іншых памяшканнях. Пры выкарыстанні катлоў, з-за нізкіх тэмператур могуць замерзнуць трубаправоды, асабліва калі яны знаходзяцца ў паддашкавых памяшканнях і ня ўцепленыя або ўцепленыя дрэнна. Спыняецца цыркуляцыя вады, што рэзка павышае ціск у катле, а гэта можа прывесці да выбуху. Вялікі аб'ём пары, выкінутай у памяшканне, дзе ўсталяваны кацёл, павышае ціск у цэлым у пакоі, у выніку руйнуюцца апорныя канструкцыі будынка. Людзі атрымліваюць траўмы і апёкі парай.

Для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна пераканацца, што адкрытыя ўсе запорные прылады, усталяваныя ў сістэме ацяплення. Кандэнсат з ніжняй кішэні комінаў для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай, неабходна зліць. Агледзьце агалоўкі комінаў, каб пераканацца, што яны не змерзлі і не закаркаваныя.

Перад тым як распальваць кацёл, адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Калі вада пацякла - значыць, сістэма ацяплення не замерзла. Пераканайцеся, што ціск па манометры, усталяваным на катле, не расце. Калі вада не пайшла, а ціск на манометры расце, - сістэма замерзла. Трэба вызначыць месца, дзе гэта адбылося і адагрэць яе. Як правіла, гэта адбываецца ў месцах злучэння пашыральнага бака з трубаправодамі, а таксама на няўцепленых гарышчах, у падвалах. Для адагравання можна выкарыстоўваць гарачую ваду, пясок, спецыяльныя прылады. Ня адагравайце трубы агнём: гэта можа прывесці да пажару. Падчас топкі катла заўсёды кантралюйце ціск - калі ён расце і набліжаецца да максімальна дапушчальнага, неабходна тэрмінова спыніць тапіць і выдаліць з катла усё паліва.

Абыякавасці не трывае і печ: яна патрабуе рэгулярнага нагляду. Расколіны і зазоры ў муроўцы неабходна старанна замазаць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама расколіны ў комінах. Яны - шчыліны для адкрытага полымя на гарышчы. Пабелены комін заўсёды пакажа на магчымую праблему чорнай сажай.

Адна з пашыраных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд - перекал печы. Бяздумна паліць у печы нельга. Пры моцных маразах, каб пазбегнуць бяды -гэта лепш рабіць двойчы на суткі, з некаторым інтэрвалам.

Гарачы попел з печаў трэба высыпаць у яму, далей ад будынкаў. Папярэдне загасіць вадой, пяском або снегам.

Каб не прывяло да пажару гарачае вуголле, што выпадкова выпала з печы, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерамі не менш 50х70 см. Яго можна зрабіць і з негаручай цэглы. Але, нягледзячы на прытопачны ліст, не пакідайце адчыненымі топачныя дзверцы і не пакідайце печ без нагляду. Гэта просты шлях да пажару.

Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, такія як бензін або газа.

Не пакідайце без нагляду печ і не дазваляйце дзецям самастойна яе распальваць.

Яшчэ адну небяспеку ўяўляе чад. Так, Напярэдадні Новага года з-за заўчаснага закрыцця засланкі печы ў несвядомым стане ў бальніцу быў дастаўлены жыхар Кажан-Гарадка Лунінецкага раёна. Мужчыну выпадкова выявіў сусед.

Карыстаючыся газавымі калонкамі, печамі неабходна памятаць, што угарны газ не мае колеру і паху. Ён утвараецца пры любых відах гарэння, а таксама ўтрымліваецца ў складзе выхлапных газаў. Першы прыкмета - чалавек пачынае адчуваць галаўны боль і ўдушэнне. Пры высокай канцэнтрацыі надыходзіць страта свядомасці і параліч. Знаходзіцца ў памяшканні, паветра якога змяшчае 0,2% угарнага газу, на працягу 1 гадзіны шкодна для здароўя, а пры змесце 0,5% - на працягу 5 хвілін ужо небяспечна для жыцця.

Для таго, каб не ўчадзець, памятайце, што нельга заўчасна зачыняць засланку печаў, г.зн. пакуль вуголле цалкам ня прагарыць. Пры гэтым сканчаць паліць у печы трэба не менш чым за дзве гадзіны перад адыходам да сну.

Нельга выкарыстоўваць газавыя пліты з падпаленымі фаеркамі для ацяплення памяшканняў. Адкрытае полымя выпальвае кісларод і яго становіцца недастаткова для нармальнай працы гарэлак. А з-за недахопу кіслароду газ згарае не цалкам, у выніку - утворыцца чад.

Будзьце асцярожныя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?