Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь‑ТБ» пачаў вяшчаньне на краіны Паўночнай Амэрыкі

Праграмы «Беларусь‑ТБ» з 28 сакавіка даступныя гледачам ЗША, Канады, Мэксыкі, Кубы, Дамініканскай Рэспублікі, Пуэрта‑Рыка і Гватэмалы. Беларускі тэлеканал выходзіць на плятформе WorldTV’s у пакеце, які ўключае канал «РТР‑планета», украінскі канал «1+1 International», Грамадзкае тэлебачаньне Армэніі, рускамоўнае тэлебачаньне «Ізраіль+», Азэрбайджанскае тэлебачаньне. Тэлеканалы рэтрансьліруюцца з дапамогай спадарожніка Galaxy 25.

Дагэтуль «Беларусь‑ТБ» ужо рэтрансьліраваўся з дапамогай спадарожніка «Экспрэс‑АМ22», які забясьпечвае сувязь і вяшчаньне на тэрыторыі 48 краін свету. Патэнцыяльная аўдыторыя гледачоў складала 110 млн. чалавек.

Праграмную сетку «Беларусь‑ТБ» складаюць праграмы Першага каналу (БТ), «ЛАДу» і ўласныя перадачы тэлеканалу «Беларусь‑ТБ».

Паводле БЕЛТА

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0