Новы эпізод серыяла «Шэрлак», зняты BBC One, сабраў найбольшую тэлеаўдыторыю ў Брытаніі падчас навагодніх святаў - 1 студзеня яго паглядзела больш за 8 млн гледачоў. Гэта 34,7% ад агульнай аўдыторыі.

Апошні эпізод серыяла «Абацтва Даўнтан» 25 снежня паглядзела каля 6,6 млн гледачоў, паведамляе Бі-бі-сі.

Спецыяльны эпізод серыяла «Шэрлак» пад назвай «Пачварная нявеста» — асобны фільм, які выйшаў паміж трэцім і чацвёртым сезонамі серыяла.

У ёй Шэрлак Холмс і доктар Ватсан, сыграныя Бенедыктам Камбербэтчам і Марцінам Фрыманам, часткова пераносяцца ў часы «віктарыянскай Англіі».

Раней меркавалася, што 4-ы сезон «Шэрлака» (падзеі ў фільме разгортваюцца ў нашыя дні) выйдзе на экраны ў 2016 г., але цяпер прэм'ера перанесена на 2017 год.

«Пачварную нявесту» паказваў у ноч на 2 студзеня расійскі Першы канал.

А заўтра-паслязаўтра, 4-5 студзеня, адбудзецца прэм'ера ў мінскіх кінатэатрах. Новы эпізод «Шэрлака» будзе дэманстравацца ў «Цэнтральным», «Кіеве», а таксама ў «Сільвер-скрыне» ў ГЦ «Галілеа» і «Арэна-Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?