Радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэаролік, у якім паказана забойства пяці чалавек, абвінавачаных у шпіянажы на карысць Брытаніі.
На відэазапісе, піша Independent, пяцёра мужчын, апранутыя ў аранжавыя робы, прызнаюцца, што шпіёнілі за баевікамі і працавалі на брытанскія службы бяспекі.
Забойца пяцярых чалавек, адзначае выданне, прамаўляе з брытанскім акцэнтам, што брытанскі ўрад «кінуў» сваіх грамадзян.
Баявік таксама кажа на відэа, што «гэта пасланне Дэвіду Кэмерану (прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі). Звяртаючыся да брытанскага народа ён кажа, што «Ісламская дзяржава» «аднойчы ўварвецца ў вашы зямлі, дзе будзе Шарыят».
Прэс-сакратар Кэмерана, піша Independent, не змог аператыўна пракаментаваць відэа.