Меркаванні2020

Новая стратэгія нацыянальнай бяспекі Расіі разглядае «зніжэнне ролі рускай мовы ў свеце» як пагрозу

Перад Новым годам Уладзімір Пуцін падпісаў указ № 683 «Аб стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі». Ёсць у ёй некаторыя пункты, што ўскосна і наўпрост тычацца Беларусі як сумежнай з Расіяй дзяржавай і краінай-удзельніцай СНД. Так, што тычыцца моўнага пытання, то ў стратэгіі адзначаецца: пагрозамі нацыянальнай бяспецы ў галіне культуры з'яўляюцца зніжэнне ролі рускай мовы ў свеце, якасці яе выкладання за мяжой, спробы фальсіфікацыі расійскай і сусветнай гісторыі.

Што мова для расіян і тых, хто да іх сябе адносіць, можа служыць casus belli, мы бачылі ў 2014 годзе. Таму ўсім суседзям Расіі трэба гэты пункт ведаць. Асабліва нам, таму што сярод дзяржаў, сумежных з Расіяй, толькі ў Беларусі можна яўна вызначаць зніжэнне ролі рускай мовы, таму як толькі ў нас яна засталася дзяржаўнай.

Таксама стратэгія надзяляе рускую мову дадатковай палітычнай функцыяй. Згодна са стратэгіяй, адмысловае значэнне для ўмацавання нацыянальнай бяспекі ў галіне культуры мае правядзенне дзяржаўнай палітыкі па рэалізацыі функцый рускай мовы як асновы развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы [у якую уваходзяць і Літва, Латвія, Эстонія] і сродку задавальнення моўных і культурных патрэбаў суайчыннікаў за мяжой. Расія рэалізуе праграмы падтрымкі вывучэння рускай мовы і культуры ў дзяржавах-ўдзельніцах СНД для паскарэння працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Умацаванню нацыянальнай бяспекі ў сферы культуры дапамагае развіццё агульнага гуманітарнага і інфармацыйна-тэлекамунікацыйнага асяроддзя на тэрыторыях дзяржаў-ўдзельніц СНД і ў сумежных рэгіёнах.

Што тычыцца фальсіфікацыі расійскай і сусветнай гісторыі, то тут у пару задаць пытанне: а суддзі хто?

Варта адзначыць, што гэты указ не канцэпцыя нацыянальнай бяспекі (як, напрыклад, у нас), а з’яўляецца базавым дакументам стратэгічнага планавання. І хоць у стратэгіі адзначана, што прымяненне ваеннай сілы для абароны нацыянальных інтарэсаў магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе прынятыя меры негвалтоўнага характару аказаліся неэфектыўнымі, не зразумела, што за меры будуць прынятыя і ці будуць імкнуцца зрабіць іх эфектыўнымі.

З пункту гледжання эканомікі стратэгія ўключае наступнае: у мэтах процідзеяння пагрозам эканамічнай бяспекі прадугледжана паскоранае развіццё аграпрамысловага комплексу. А ўлічваючы тое, што амаль уся прадукцыя аграпрамысловага комплексу Беларусі экспартуецца ў Расію, то гэты пункт ёсць пагрозай нашай эканамічнай бяспецы. Зразумела, што Расія будзе перш за ўсе клапаціцца пра сваю эканоміку, а не суседзяў, нават калі яны ўваходзяць у ЕАЭС. Больш за тое, і ў дачыненні эканомікі, і ў дачыненні ваеннай бяспекі нам варта помніць словы У. Пуціна: «Расія, слава Богу, не ўваходзіць ні ў якія альянсы, гэта таксама ў значнай ступені заклад нашага суверэнітэту, любая краіна, якая ў альянсы ўваходзіць, адразу частку свайго суверэнітэту аддае, і далёка не заўсёды гэта адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы той ці іншай краіны, але гэта іх суверэннае рашэнне».

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць