Падчас уручэння прэміі «Даём рады», якое адбудзецца 27 лютага ў мінскім клубе Re:Public, сыграюць Neuro Dubel, «Дай дарогу», Dzіeciuki і :B:N:. Такім чынам Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты раз падвядзе музычныя вынікі года.

2015-ы выдаўся, як заўсёды, неадназначным у музычным плане, але багатым на рэлізы і бурлівым. За сыходзячы год нашы музыкі запісалі больш за 120 альбомаў — нечыя славутыя імёны сплылі ў беларускую музычную Лету, а нехта толькі паспеў заявіць пра сябе больш ці менш удала. Мы ўважліва сачылі за падзеямі і гатовыя раздаць усім па заслугах.

Квіткі ўжо ў продажы, першыя 50 можна набыць па прома-кошце ў 170 тысяч (танцпол) і 220 тысяч (месца за столікам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?