БелТА

БелТА

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі набыў шырокую папулярнасць. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы 12-я спаборніцтвы ў спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна».

«Гэтыя спаборніцтвы ўжо сталі своеасаблівай візітнай карткай нашай дзяржавы, набылі шырокую папулярнасць у многіх краінах, стаўшы неафіцыйным чэмпіянатам свету па хакеі сярод аматараў», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За галоўны трафей цяперашняга турніру будуць змагацца прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Швецыі.

Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што цяперашнія спаборніцтвы стануць не толькі яркім і відовішчным святам, але і школай майстэрства для соцень юных спартсменаў. Кіраўнік дзяржавы ад усёй душы павіншаваў удзельнікаў турніру і заўзятараў з Новым годам і Калядамі.

«І хай пераможа наймацнейшы!» — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каманда кіраўніка Беларусі восем разоў перамагала на турніры, каманда Расіі — тройчы, у тым ліку ў мінулым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?