У Брэсцкім раёне на рацэ Лясной ратавальнікі дасталі лася, які праваліўся пад лёд, паведамілі ў МНС Беларусі.

Днём 4 студзеня ў Брэсцкае абласное УМНС паступіла паведамленне, што каля вёсцы Церабунь Брэсцкага раёна на рацэ Лясная ў палонку праваліўся лось. Нягледзячы на невялікую глыбіню, жывёліна стаяла ў вадзе і самастойна выбрацца на бераг не магла.

Да месца здарэння было накіраванае падраздзяленне ратавальнікаў-вадалазаў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Работнікі МНС у вадалазных касцюмах пашырылі бензапілой палонку ў бок берага і з дапамогай накінутай на рогі выратавальнай вяроўкі выцягнулі лася. Затым лось сышоў у бок ляснога масіву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?