Вольга Доўгая звальняецца з пасады прэс-сакратара прэм'ер-міністра Беларусі. «Заўтра ў мяне апошні працоўны дзень на гэтай пасадзе», — паведаміла яна БелаПАН.

Паводле слоў Доўгай, яна не ведае, хто стане яе пераемнікам.

«Заўтра проста выдалю з сайта інфармацыю пра сябе», — сказала прэс-сакратар. Яна таксама сцвярджае, што пакуль не вызначылася з новай працай. 

Палітычны аглядальнік агенцтва тэленавінаў канала «Беларусь 1» Вольга Доўгая была прызначаная на пасаду прэс-сакратара прэм'ер-міністра 9 студзеня 2012 года. На працягу першых трох гадоў яна працавала прэс-сакратаром Міхаіла Мясніковіча, затым яе начальнікам стаў Андрэй Кабякоў, які змяніў Мясніковіча на пасадзе прэм'ера ў снежні 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0