Баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання «Рысь» Канстанцін Волкаў загінуў, ратуючы сабаку з-пад колаў электрычкі ў Маскве.

31-гадовы Волкаў выгульваў свайго баксёра побач з чыгуначнай платформай «Новагірэева». Падчас прагулкі спецназавец спусціў сабаку з ланцужка, і той пабег на чыгуначныя шляхі.

Па сведчаннях відавочцаў, Волкаў, спалохаўшыся за жыццё гадаванца, саскочыў з платформы, схапіў сабаку і выштурхнуў яго на процілеглую платформу. Пасля гэтага ён паспрабаваў і сам падняцца на яе, але не паспеў і быў збіты цягніком.

Ад атрыманых траўмаў спецназавец памёр на месцы здарэння. Сабака не пацярпеў, з платформы яго забралі калегі загінулага.

Па словах калегаў Волкава, у яго быў крапавы берэт. Да пераходу ў САХР ён служыў у спецназе ўнутраных войскаў «Русь» і прымаў удзел у баявых дзеяннях. У загінулага засталіся жонка і дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?