Галівудскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа разышоўся з мадэлькай Келі Рорбах, паведамляюць замежныя СМІ. Вядома, што падставай для разрыву адносін сталі шчыльныя працоўныя графікі зорак. Інсайдары паведамляюць, што Леанарда і Келі вырашылі застацца сябрамі.

newsru.com

newsru.com

Новы год пара сустракала ўжо не разам: Леа адзначаў свята ў шумнай кампаніі на вядомым курорце для багатых людзей Сэнт-Барт, а Келі вырашыла пабыць у коле сям'і.

Вядома таксама, што ні Дзі Капрыа, ні Рорбах з часу расстання не знайшлі сабе новых каханых. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што акцёр і мадэлька цалкам адданыя сваёй працы: Келі бярэ ўдзел у шматлікіх фотасесіях, а Дзі Капрыа быў актыўна заняты працай у фільме The Revenant, за які многія кінакрытыкі прадракаюць яму доўгачаканы «Оскар». Нагадаем, у беларускі пракат карціна выйдзе 7 студзеня.

vschicagomagazine.com

vschicagomagazine.com

Упершыню Леанарда Дзі Капрыа і Кэлі Рорбах былі заўважаныя разам у чэрвені 2015 года, апошні раз сумесна яны з'явіліся на тэнісным турніры ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0