Свет1010

КНДР заявіла пра выпрабаванне вадароднай бомбы

КНДР афіцыйна заявіла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы.

«Сёння паспяхова праведзена першае выпрабаванне вадароднай зброі», — заявіў дыктар цэнтральнага тэлебачання КНДР. Па яе словах, валоданне «вадароднай зброяй стала гістарычнай падзеяй» для Паўночнай Карэі. Заяву рэтранслявалі тэлеканалы паўднёвакарэйскага тэлебачання.

КНДР таксама паабяцала не ўжываць ядзерную зброю, калі не будзе парушаны яе суверэнітэт. «Калі не будзе парушэння суверэнітэту, мы не ўжываем ядзерную зброю», — гаворыцца ў заяве.

За апошнія гады КНДР ажыццявіла тры ядзерныя выпрабаванні: у 2006, 2009 і 2013 гадах. У адказ Рада Бяспекі ААН увяла ў дачыненні да Пхеньяна розныя санкцыі.

За апошнія два гады рэспубліка не праводзіла ядзерных выпрабаванняў, абмежаваўшыся запускам балістычных ракет у адказ на буйнамаштабныя ваенныя манеўры Паўднёвай Карэі і ЗША. Аб наяўнасці ў КНДР уласнай вадароднай бомбы згадаў 10 снежня лідар краіны Кім Чэн Ын.

«Мы змаглі стаць вялікай ядзернай дзяржавай, здольнай абараніць незалежнасць і нацыянальную годнасць нашай радзімы моцай удараў ядзерных і вадародных бомбаў», — заявіў ён падчас наведвання абноўленага збройнага завода ў Пхеньяне. Лідар КНДР таксама падкрэсліў, што «краіне неабходна працягнуць актыўнае развіццё вайсковай прамысловасці».

Рада Бяспекі ААН збярэцца сёння на нараду.

***

На паўночным усходзе Паўночнай Карэі адбыўся землятрус магнітудай 5,1, таксама паведамляюць СМІ. Паводле інфармацыі Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў раёне палігона, дзе паўночнакарэйскія ваенныя праводзілі ядзерныя выпрабаванні. Па дадзеных амерыканскіх сейсмолагаў, ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць