Святкаванне Калядаў пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву «першай, поснай, беднай, галоднай» куццi (ад назвы рытуальнай стравы).

Пярэдадзень Калядаў — гэта момант незвычайнага эмацыянальнага стану, святочнага настрою. Уся сям’я рыхтавалася да свята.

Хто i дзе б нi знаходзiўся, абавязкова спяшаўся да гэтага дня вярнуцца дадому.

Сэнс гэтага жадання зразумелы: калi ў першы дзень Калядаў усе будуць дома, то i на працягу ўсяго года сям’я будзе разам; калi ж хтосьцi не змог апынуцца дома, то меркавалi, што ў гэтым годзе ён можа пакiнуць сям’ю назаўсёды.

Каб увесь год у доме былi парадак i чысцiня, трэба было ўсё прыбраць: шкрэблi сталы, лавы, падлогу, чысцiлi печ, мянялi сеннiкi.

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры.

Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

Абавязковай стравай на стале была куцця — каша з пшанічнага зерня (груца), дзе пустая, дзе запраўленая алеем ці мёдам.

Імкнуліся, каб усяго на стале было дванаццаць страў.

Як вядома, Iсус Хрыстос нарадзiўся ў авечнiку i першай яго калыскай былi яслi з сенам. Таму

неад’емным атрыбутам сервiроўкi святочнага стала быў невялiкi стос сена. Яго тонка сцялiлi на стале, а зверху засцiлалi абрус.

Нараджэнне Хрыстова не сустракалi ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць.

Таму адзенне павiнна быць новым.

Непажадана было апранаць адзенне цёмных колераў.

Нашы продкi верылi, што апоўначы на свята Нараджэнне Хрыстова расчыняюцца Нябесныя вароты i на зямлю сыходзiць Сын Божы. I таму ў гэты час можна прасiць Госпада аб выратаваннi ад хваробаў i сваiх грахоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0