Да пытаньня, што хвалюе жыхароў Горак, а менавіта — да будаўніцтва побач з намі Беларускай АЭС, я стаўлюся спакойна…

Што марна пераймацца, калі, як гэта завялося ў нашай дзяржаве, ад нас — простых людзей — анічога не залежыць.

Ці то будзе будавацца атамная станцыя ў Кукшынаве, ці то на Краснапольшчыне — Горкі застануцца ў цэнтры, паміж магчымымі здарэньнямі з абодвух бакоў.

Вырашаюць усё нашыя мудрыя ўлады. Мо ўжо вырашылі? А мо і ўпотай будуюць? Чуткі розныя пераносяцца…

А народ маўчыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?