Грамадства7474

З філфака БДУ адлічваюць удзельніка «Марша студэнтаў»: на заліку яго заваліла дачка Шамякіна

У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у «Маршы студэнтаў» 2 снежня, падчас заліковай сэсіі склаліся праблемы са здачай аднаго заліка. Гэты залік, па словах хлопца, ставіўся ўсім студэнтам «аўтаматам», але ён чамусьці стаў выключэннем.

Глеб Вайкуль два разы здаваў залік, і кожны раз выкладчык Таццяна Іванаўна Шамякіна яго не ставіла, спасылаючыся на недакладнасці і няправільныя фармуліроўкі. На трэці раз малады чалавек здаваў прадмет ужо камісіі:

«5 студзеня я здаваў залік камісіі з трох чалавек, у тым ліку там прысутнічала і Т. Шамякіна. Я адказаў на ўсе пытанні па білеце, і два сябры камісіі былі згодныя з тым, што я валодаю інфармацыяй па прадмеце і мне можна паставіць залік. Але Таццяна Іванаўна казала, што я адказваў няправільна, задавала дадатковыя пытанні не па білеце. Я адказваў і на гэтыя пытанні, але ў выніку, выкладчыца сказала, што хоча сустрэцца яшчэ раз на пераздачы. Я здзівіўся, таму што камісія – апошняя інстанцыя. Але я паверыў аўтарытэту выкладчыцы».

Але пазней інфармацыя пра пераздачу заліка камісіі не спраўдзілася, Глеб Вайкуль не змог датэлефанавацца да выкладчыка. А сёння пабачыў сваё прозвішча ў спісе студэнтаў на адлічэнне.

Таццяна Шамякіна (злева)

Студэнт дакладна не можа звязаць няздачу заліку з удзелам у «Маршы студэнтаў», але ён неаднаразова чуў з розных крыніц, што яго могуць адлічыць за актыўную пазіцыю і адкрытае выказванне свайго меркавання.

«Я рыхтаваўся да ўсіх залікаў і іспытаў, я быў упэўнены, што супраць мяне будуць правакацыі. Але спадзяваўся, што я здам усе іспыты. Аднак не чакаў, што мяне «заваляць» і гэта адбудзецца менавіта на заліку Таццяны Іванаўны Шамякінай», - кажа Глеб Вайкуль і спадзяецца, што дэканат дазволіць пераздаць яшчэ раз.

Нагадаем, акцыя «Марш студэнтаў» прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі, але на некаторых удзельнікаў былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. 

У тым ліку быў складзены пратакол і на Глеба Вайкуля, пазней ён быў абвінавачаны па ч. 1 арт. 23.34 КаАП «»Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» і прысуджаны да штрафу ў 18 базавых велічынь.

* * *

Чытайце таксама:

Дачка Шамякіна: «Чаму з’язджаў Быкаў? Смешна ж казаць, што яго тут цкавалі»

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць