Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з эмацыйнай заявай аб увядзенні ў краіне новых мер па ўзмацненні жорсткасці кантролю пры продажы агнястрэльнай зброі.

АР

АР

Выступаючы ў Белым доме, Абама заплакаў, успамінаючы пра ахвяраў масавага забойства ў пачатковай школе ў Ньютаўне, штат Канектыкут, і іншых падобных злачынстваў.

Выціраючы слёзы, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што «зброевае лобі больш не можа трымаць краіну ў закладніках».

Новыя меры прадугледжваюць больш дбайную праверку дадзеных кожнага пакупніка зброі, у тым ліку аб магчымай наяўнасці ў яго правапарушэнняў, псіхічных захворванняў і схільнасці да хатняга гвалту. Акрамя гэтага, кожны прадавец зброі ў ЗША цяпер у абавязковым парадку павінен мець федэральную ліцэнзію.

У цяперашні час многія прадаўцы ў інтэрнэце і на выставах гандлююць агнястрэльнай зброяй без ліцэнзіі. Для правядзення праверак дадзеных патэнцыйных пакупнікоў штат ФБР павялічыцца больш чым на 230 чалавек.

Прэзідэнт Абама уводзіць новыя меры сваім асабістым указам, у абыход апазіцыі кангрэса. Законы аб паведамленні пра згубленую або выкрадзеную зброю таксама робяцца больш жорсткімі.

Колькасць забойстваў з прымяненнем агнястрэльнай зброі ў ЗША значна вышэйшая, чым у іншых развітых краінах — каля 30 тысяч штогод.

Права на свабоднае нашэнне зброі гарантаванае грамадзянам ЗША другой папраўкай да канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?