Свіслацкім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая справа па факце парушэння правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула ўзнікненне пажару, і ўчыненага паўторна парушэння на працягу года пасля аналагічнага правапарушэння (ч. 1 арт. 304 КК). 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 5 снежня 2015 года каля 16 гадзін у Свіслачы да 54-гадовага мужчыны, якія нідзе не працуе і жыве ў прыватным доме, зайшоў сусед, пачуўшы гукавы сігнал аўтаномнага пажарнага паведамляльніка. У доме ён знайшоў на канапе гаспадара дома, каля якога гарэлі пасцельныя прылады. Мужчына аператыўна патушыў агонь і вынес у двор гаспадара, які быў у стане непрытомнасці. Медыцынскія работнікі, якія прыбылі на месца здарэння, шпіталізавалі пацярпелага з апёкамі І—ІІ ступені (2% цела) і атручэннем прадуктамі гарэння ва ўстанову аховы здароўя. Акрамя таго, канстатавалі ў пацыента стан алкагольнага ап'янення. 

Па выніках агляду месца здарэння і іншых следчых дзеянняў устаноўлена, што прычынай пажару з'явілася неасцярожнасць пры курэнні ў ложку. Акрамя таго, высветлілася, што пацярпелы ў лютым 2015 года ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Тады, зноў жа па прычыне курэння ў ложку, агнём быў знішчаны дах і пашкоджана перакрыццё яго дома. Сам мужчына атрымаў апёкі ІІ ступені (5% цела). За дапушчанае правапарушэнне ён караўся штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Улічваючы факт паўторнасці парушэння правілаў пажарнай бяспекі на працягу года, распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?