У Беларусі будуць дыферэнцыраваны тарыфы на паслугі па тэхабслугоўванні жылых дамоў. Пры гэтым яны будуць раздзелены на тры самастойныя: тэхнічнае абслугоўванне, прыбіранне дапаможных памяшканняў і асвятленне пад'ездаў. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе прэзідэнта № 535 ад 31 студзеня 2015 года «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг».

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, «гэта дазволіць адказаць на пытанне аб рэальным кошце паслугі і перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасць ад камфортнасці дома, яго павярховасці». «Такі падыход павысіць узровень кампенсавання затрат насельніцтвам амаль да 80% без фактычнага павышэння кошту гэтай паслугі. У выніку эканамічны эфект будзе дасягнуты за кошт празрыстасці затрат на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў праз фарміраванне кошту абслугоўвання 1 кв. метра на аснове тэхналагічных карт па серыях дамоў, а таксама аснашчэння жылых дамоў энергаэканомным абсталяваннем», — сказана ў каментары прэс-службы.

Акрамя таго, рэалізацыя ўказа № 535, адзначаецца ў паведамленні, «забяспечыць своечасовае і рытмічнае фінансаванне арганізацый ЖКГ, што дазволіць абараніць іх у частцы своечасовых разлікаў бюджэту за паслугі, а таксама выключыць выпадкі, калі выканкамы скарачаюць запланаваныя гадавыя аб'ёмы фінансавання на рэканструкцыю, мадэрнізацыю і капітальны рамонт аб'ектаў ЖКГ». Нормы дакумента абавязваюць утрымліваць няпрофільныя аб'екты толькі на платнай аснове, а не за кошт паслуг, якія аказваюцца насельніцтву.

Таксама ўказ дазваляе перайсці з цэнтралізаванага цеплазабеспячэння жыллёвага фонду на індывідуальнае ацяпленне ў выпадках, калі першы варыянт эканамічна нявыгадны. Дакументам рэгламентаваны парадак такога пераходу, ён будзе праводзіцца за кошт бюджэту.

Акрамя таго, 31 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ адзін указ — № 536. Ён ўзмацняе жорсткасць патрабаванняў да прафесійнай кваліфікацыі старшынь таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў, пашырае паўнамоцтвы мясцовых органаў улады «па прымяненні мер уздзеяння да нядобрасумленных старшынь», выключае «магчымасць прыняцця рашэнняў меншасцю ўласнікаў насуперак інтарэсам большасці». На думку распрацоўшчыкаў указа, яго рэалізацыя «дазволіць упарадкаваць дзейнасць таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, пацягне зніжэнне затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, забяспечыць сістэмны падыход да кіравання ЖКГ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?