Перакладчык Дзьмітры Плакс, каардынатарка праекту ‑‑ Аляксандра Макавік, рэдактар — Юрась Бушлякоў, дызайн і макет — Генадзь Мацур, выдавец Зьміцер Колас.
«Піпі Доўгаяпанчоха — самая моцная, вясёлая, добрая і багатая дзяўчынка ў сьвеце. Яна павандравала па морах і акіянах і ўрэшце разам з канём і малпаю Спадаром Нільсанам пасялілася ў Віле Кавардакуле. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка, якім стала нашмат весялей, калі зьявілася сяброўка. Бо Піпі гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, падымае каня на выцягнутых руках і гуляе ў квача з паліцэйскімі, якія прыходзяць забраць яе з дзіцячы дом», гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Выданьне ілюстраванае арыгінальнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман.
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 10 красавіка а 17:30 ў мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Арганізоўваюць прэзэнтацыю Аддзяленне Пасольства Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдскага Iнстытуту сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай.