Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб зацікаўлены ў тым, каб працягнуць кар'еру ў ізраільскім «Хапаэлі» з Беэр-Шэвы.
34-гадовы беларус даў прынцыповую згоду на пераход, паведамляе Israel Today. «Хапаэль» лідзіруе ў чэмпіянаце Ізраіля, набраўшы 39 ачкоў пасля 17 матчаў.