Перыяд бурнага росту сусветнай эканомікі можа скончыцца, калі заглухне яе кітайскі матор, які рухаў рост усёй планеты апошнія 10 гадоў. Менавіта Кітай быў асноўным спажыўцом нафты, металаў і збожжа. Яго патрэбы спыняюць расці, прамысловая вытворчасць застапарылася. Гэта можа прынесці карэнныя змены ва ўсім свеце.

Юань абясцэньваецца, і кіраўніцтва Кітая траціць усё больш рэсурсаў, каб утрымаць валюту і тэмпы росту, каб захаваць спакой усё больш незадаволенага насельніцтва краіны.

Паводле афіцыйных звестак, у снежні золатавалютныя рэзервы Кітая скараціліся на рэкордныя $108 мільярдаў да $3330 мільярдаў, паведамляе агенцтва Блумберг. Агулам за год Кітай растраціў каля 500 мільярдаў, або 15% сваіх запасаў, а гэта ўжо сур'ёзна.

Хоць Кітай па-ранейшаму мае найбольшыя рэсурсы ў свеце (для параўнання: Расія — 370 млрд, Польшча — 98, Беларусь — 4), пры такім тэмпе трат і памерах кітайскага ВУП і насельніцтва магчымасцей для манеўру ў Пекіна можа застацца ўсё менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?