Netflix — амерыканская кампанія, пастаўшчык фільмаў і серыялаў. Першапачаткова Netflix займалася пракатам фільмаў на DVD-дысках, выкарыстоўваючы мадэль бізнэсу DVD па пошце. Пачынаючы з 1999 года, кампанія ўсё больш і больш пачынала займацца продажам відэа па запыце карыстальніка інтэрнэту.
Вы можаце самі абіраць фільмы, глядзець іх у найлепшай якасці і нават з арыгінальнай агучкай. Глядзець серыялы можна як з тэлевізара (калі ў вас ёсць Smart TV ці падключаны інтэрнэт), з камп'ютара ці з мабільных прылад і планшэтаў. Ёсць версія як на Аndroid, так і на Ios. Cэрвіс, пакуль што, не мае беларускай мовы.
Цікава, што на сёння анлайн-сэрвіс дасяжны для ўсіх краін, акрамя Сірыі, КНДР, КНР і занятага Расіяй Крыма.