Вядомы беларускі спявак увечары 6 студзеня выступіў у Баранавічах. 

Віктар Шалкевіч выканаў для прысутных некалькі сваіх старых і новых песень ды расказаў, што добра ведаў Віктара Сырыцу, які не так даўно нечакана адышоў ад нас.

— Гэта быў вельмі вясёлы і прыстойны чалавек, я памятаю яго апранутага ў шляхецкі строй, з шабляй, падчас святкавання Мілавідскай бітвы, — расказаў бард. — Для мяне спадар Сырыца не памёр, як падаецца, і для кожнага з прысутных. Пакуль мы жывыя, жывая і памяць пра яго!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?