Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган нагадаў Расіі, што яе войскі ў Грузію і Украіну ніхто не запрашаў, а ў Сірыі яны — праз запрашэнне нелегітымнага ўрада.

«Расія кажа, што яе войскі ў Сірыі, таму што іх запрасіў сірыйскі ўрад. Сірыйскі ўрад нелегітымны. Тады чаму вы адправілі войскі ў Грузію? Таму што вас запрашалі? Вы адправілі войскі ва Украіну, таму што вас хтосьці запрашаў?» — сказаў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі адхіліў сцверджанні Расіі, што ў Сірыі яна змагаецца супраць баевікоў Ісламскай дзяржавы: «Туркмены кажуць, што Расія бамбіць іх сёлы, Расія не змагаецца супраць ІД».

Такую заяву Эрдаган зрабіў пасля таго, як тэрарысты Ісламскай дзяржавы атакавалі турэцкіх вайскоўцаў на трэніровачнай базе на поўначы Ірака. Загінулі прынамсі 18 вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0