Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску зноў залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг. Ён зьявіўся на коміне кацельні побач з будынкам сярэдняй школы №11 . Як заўжды, да сьцяга была прымацаваная цыдулка. На гэты раз няўлоўны Мірон пакінуў у ёй сваю параду супрацоўнікам міліцыі:

«Марафон падыходзіць да канца. Мясцовыя Пінкертоны, працуйце ў штатным рэжыме, бо заваліце паказчыкі са злачыннасьцю. Аб наступнай акцыі паведамлю дадаткова. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Паводле: Яна Ільіна, «Народныя навіны Віцебска»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0