У горадзе Саўт-Рывэр у штаце Нью-Джэрсі штогод пасля Калядаў ладзіцца святкаванне беларускай каляднай ялінкі.

Падзея адбываецца ў залі беларуска-амерыканскага цэнтра, што стаіць ужо больш за сорак гадоў побач праваслаўнай царквы св. Еўфрасінні Полацкай. Праграма святкавання традыцыйная: спяваньне калядак, дэкламаванне вершаў, народныя танцы, музыка, Дзед Мароз з падарункамі.

У гэтую нядзелю 10-га студзеня пасля багаслужбы новы настаяцель прыходу а. Канстанцін прывітаў і блаславіў удзельнікаў святкавальнай праграмы і прысутных гасцей. Сястрыцтва прыходу падрыхтавала ўсім смачны абед, а затым адбыліся гульні й танцы. Пад канец сцэнічнай праграмы прыбыў гучна сустрэты Дзед Мароз з мяхом падарункаў. Разам з дзецьмі радаваліся й бацькі ды ўспыхвалі фотаапараты.

Святкавальную праграму беларускай ялінкі падрыхтавалі дасведчаныя рэжысёркі спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Ляўчук пры дапамозе ўдзячных прыхаджанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?