10 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася святочная калядная багаслужба з удзелам архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўладыкі Святаслава.

Напрыканцы службы уладыка ўручыў старшыні парафіяльнай рады сабора доктару Расціславу Гарошку ордэн Мітрапаліта Менскага Мэльхісэдэка.

Ордэн Мэльхісэдэка заснаваны ў 2014 годзе і ўручаецца за асаблівыя заслугі перад БАПЦ. Усяго уручаныя 2 ордэны Першай ступені і два Другой ступені.

Спадар Гарошка зьяўляецца актыўным парафіянінам БАПЦ з 1949 года, а ягоныя бацькі былі фундатарамі сабору Кірылы Тураўскага. Рукамі спадара Гарошкі зроблена шмат працы ў саборы, і ён працягвае займацца ёю, нягледзячы на паважны узрост.

Віншуючы спадара Гарошку, прыхаджане спявалі яму «Дай божа шмат год» і зычылі яму добрага здароўя і плёну на ніве БАПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?