Сёння ў Цюрыху адбудзецца ўручэнне «Залатога мяча» найлепшаму футбалісту свету па выніках 2015 года.

У галасаванні прымалі ўдзел галоўныя трэнеры і капітаны нацыянальных зборных, а таксама прадстаўнікі СМІ.

На прыз ФІФА прэтэндуюць трое — форвард «Барселоны» Ліянэль Месі, які выйграваў узнагароду 4 разы запар з 2009 па 2012 гады, дзеючы ўладальнік форвард «Рэала» Крышціяну Раналду і форвард «Барселоны» Неймар.

Акрамя таго, на афіцыйнай цырымоніі, якая пачнецца ў 20.30 паводле мінскага часу, будуць абвешчаныя найлепшы трэнер года, сімвалічная зборная, аўтар найлепшага гола ў 2015 годзе, а таксама найлепшая футбалістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?