Пасольства ЗША ў Менску зноў прыпыніла разгляд заяў на атрыманьне візы і выдачу віз беларускім грамадзянам. Пра гэта паведамляецца на сайце амэрыканскай дыпмісіі.

«31 сакавіка ўрад Беларусі зноў прапаванаў зьменшыць колькасьць супрацоўнікаў нашага пасольства. Паколькі на мінулым тыдні штат амэрыканскіх супрацоўнікаў пасольства быў скарочаны ўдвая, мы лічым гэтае патрабаваньне беларускага боку неабгрунтаваным», — гаворыцца ў заяве.

На гэты час консульская служба пасольства можа забясьпечыць толькі прыём грамадзян ЗША і толькі паводле папярэдняга запісу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0