Сталічныя наркакантралёры сумесна з супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі 24-гадовага мінчука, дырэктара адной з маскоўскіх кампаній. Ён арганізаваў канал пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з Расіі на тэрыторыю Беларусі для распаўсюджвання, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пад замову хлопец прывозіў наркотыкі і псіхатропы беларускім прыяцелям.

Малады чалавек прыехаў з Масквы ў Мінск на выходныя да сваіх знаёмых. Для «паўнавартаснага адпачынку» зняў тут кватэру, дзе пасля і быў затрыманы. Падчас агляду здымнага жылля аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі каля 15 г парашкападобнага рэчыва, якое мае ў сваім складзе амфетамін, а таксама таблеткі экстазі і гашыш.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») КК РБ. Раней ён судзімы за аналагічнае злачынства, а таксама за крадзеж і рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0