Жыхар Пружанскага раёна затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдар Балейка.

Начальнік Пружанскага РУУС Аляксандр Гук пацвердзіў «Нашай Ніве», што затрыманы ваяваў на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Пружанскага РАУС затрымалі мужчыну 11 студзеня ў Мінску. Цікава, што непрацуючы 35-гадовы жыхар Пружанскага раёна знаходзіўся ў вышуку за нявыплату аліментаў.

«Калі яго прывезлі ў Пружаны, пачалі працаваць, высветлілася, што ён прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у складзе баявых атрадаў. Мае ўзнагароды, пацвердзіў гэта падчас апытанняў. Дзеянні яго будуць кваліфікавацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам», — паведаміў начальнік УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?