13 студзеня, на стары Новы Год, тэлеканал «Белсат» прэзэнтуе альбом калядна-сьвяточных песень, якія прагучалі ў праекце «Новае пакаленьне на Новы Год», зробленым у партнэрстве з Tuzin.fm. Падчас імпрэзы прадусар праекту, галоўны рэдактар музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін і рэжысэр Арцём Лобач распавядуць пра сам праект і цікавосткі, што адбыліся падчас запісу песень. Два ўдзельнікі праекту – гурты Naviі Tonqixod – зайграюць на прэзентацыі альбома ў фармаце unplugged.

Уваход на канцэрт-прэзентацыю – вольны. Мерапрыемства адбудзецца 13 студзеня а 19-й гадзіне ў галерэі «Ў» (пр.Незележнасьці, 37а). Кожны ўдзельнік імпрэзы атрымае ў падарунак дыск з калядна-навагоднімі песьнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0