Аляксандр Лукашэнка папрасіў усіх падключыцца да ўборкі снегу. Гэту тэму ён закрануў у ходзе цырымоніі ўручэння прэміі прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».

«Некалькі слоў на злобу дня - шмат снегу, значыць, будзе шмат збожжа, і гэта значыць, што не вымерзне ўраджай, як гэта было ў мінулую зіму», - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт папрасіў кіраўнікоў, у тым ліку вертыкалі ўлады, а таксама прадпрыемстваў узмацніць работу па ліквідацыі снежных затораў, якія ўзніклі ў гарадах і вёсках на дарогах, а таксама на аўтамагістралях.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў людзей падключыцца да ўборкі снегу ў дварах дамоў, на тэрыторыях. «Я вас пераканаўча прашу - трэба выйсці і дапамагчы з уборкай снегу», - сказаў Прэзідэнт. Ён канстатаваў, што, на жаль, у Мінску не паспяваюць убраць снег, нягледзячы на ўсе прынятыя меры, менавіта таму патрабуецца дапамога ўсіх, каб прывесці горад у парадак.

Гэтыя пытанні даручана ўзяць на кантроль прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову і кіраўніку Адміністрацыі Аляксандру Косінцу. У пятніцу яны даложаць кіраўніку дзяржавы аб выкананні гэтага даручэння

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?