Рок-каралі Беларусі, удзельнікі славутага гурту N.R.M., падтрымалі кампанію за забарону веснавога паляваньня на птушак. Пасьля акустычнага канцэрту 3 красавіка ў менскім клюбе “Графіці” Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў паставілі свае подпісы на аркушы з заклікам супраць вясновага забойства гусей і качак у нашай краіне. Лявон Вольскі разам з музыкамі свайго іншага гурту “Крабамбуля” зрабіў гэта яшчэ ў лютым.

З усіх краін Эўропы толькі у Беларусі і некаторых абласьцях Расеі можна страляць гусей і качак увесну, у час, калі яны вяртаюцца на свае гнездавыя тэрыторыі і прыступаюць да размнажэньня. Нават ў савецкія часы вясновае паляваньне было браканьерствам.

Калі ж параўнаць тэрміны паляваньня, дык тут Беларусь выглядае сярэднявечнай краінай нават у параўнаньні з усходняй суседкай – ў нас можна страляць птушак амаль 60 дзён супраць 2--10 дзён у розных рэгіёнах Расеі.

Абаронцы дзікіх птушак ўжо сабралі больш 10 000 подпісаў жыхароў нашай краіны за тое, каб птушкі ўвесну ў Беларусі чулі сябе бясьпечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?