У Мінску працягваецца ліквідацыя заносаў на дарогах пасля снегападу «Даніэла». МКАД за ноч расчысцілі да ідэальнага стану.
Магістральныя вуліцы расчышчаны да прымальнага стану, акрамя крайніх палос і раздзяляльнай.
Адбываецца расчыстка малых вуліц і дваровых праездаў. Большасць двароў застаецца непраезнай для легкавых аўтамабіляў.