By.tribuna.com

Былыя службовыя асобы хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максім Суботкін і Уладзімір Беражкоў знаёмяцца з матэрыяламі злучаных у адной вытворчасці крымінальных спраў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Следчыя дзеянні па крымінальнай справе завершаныя, сказала яна.

Абодва фігуранты пачалі азнаямленне з матэрыяламі следства ў апошнія дні снежня. Крымінальна-працэсуальны кодэкс на гэтую працэдуру адводзіць месяц.

Якая канчатковая кваліфікацыя дзеянняў былых топ-менеджараў «Дынама», пакуль невядома.

***

Нагадаем, былы гендырэктар «Дынама» Суботкін быў затрыманы ў канцы ліпеня мінулага года. Яму выставілі абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры).

14 жніўня Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне Уладзіміра Беражкова, які выконваў абавязкі гендырэктара клуба, паводле падазрэння ў крадзяжы грашовых сродкаў ХК і пра распачынанне ў дачыненні да яго справы на падставе ч. 3 арт. 210 КК, 17 жніўня — пра тое, што Беражкоў узяты пад варту.

27 жніўня прадстаўнікі СК і МУС паведамілі журналістам, што Беражкову выстаўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба на 1 млрд. 90 млн. рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?