У выніку новых сутыкненьняў у правінцыі Сычуань (гістарычны Тыбэт) сур’ёзна паранены як мінімум адзін прадстаўнік уладаў.

Як паведамляе афіцыйнае кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа, хваляваньні пачаліся ў чацьвер паблізу офісаў мясцовай адміністрацыі ў горадзе Гарцзэ ў правінцыі Сычуань.

Тыбэцкія групы ў выгнаньні сьцьвярджаюць, што сілы бясьпекі стралялі па натоўпе мірных жыхароў і як мінімум восем жыхароў былі забітыя. Спачатку акцыя пратэсту праходзіла мірна, але потым дэманстранты пачалі нападаць на этнічных кітайцаў.

Усяго ад пачатку пратэстаў, паводле зьвестак тыбэцкіх груп, у выніку жорсткіх дзеяньняў сіл бясьпекі КНР загінулі дзясяткі дэманстрантаў. Пэкін заяўляе, што загінулі 19 чалавек.

Манахі зладзілі марш паблізу офісаў мясцовай адміністрацыі пасьля таго, як два манахі былі арыштаваныя за тое, што ў іх знайшлі здымкі Далай‑ламы.

Каля 350 манахаў запатрабавалі іх вызваленьня. Да іх далучыліся яшчэ 400 чалавек. Сілы бясьпекі адкрылі агонь і разагналі дэманстрацыю.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0