Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына вярнулася з падарожжа ў Парыж.

У адрозненні ад адпачынку ў Італіі, у Францыю яна паляцела адна, без сына.

Авіяквіткі Мінск—Парыж—Мінск каштавалі 480 еўра. Арганізаваць падарожжа дапамагала беларуская амбасада.

«Я была ахвярай піяру, як і ўсе астатнія. Парыж — гэта горад, які на 50% — плён ўдалага піяру. Вядома, яго апела так шмат вялікіх людзей, ён зрабіўся калыскай такой колькасці прадстаўнікоў мастацтва, што гэта само па сабе стварыла яму нейкі адмысловы міф чагосьці асаблівага. Калі параўноўваць па турыстычных аб'ектах, то Парыж непараўнальны з Рымам. Рым — сапраўды вялікі горад з вялікай архітэктурай. А Парыж у XIX стагоддзі быў перакроены, што зрабіла яго зручным для жыцця. Былі знесены старыя дамы, пастаўленыя новыя. Але яны настолькі аднолькавыя, што я параўноўвала з 3-й вуліцай Будаўнікоў, але, вядома, вуліцай будаўнікоў XIX стагоддзя», — расказала Ярмошына ў інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе».

Старшыня ЦВК паспела наведаць кабарэ «Мулен Руж». Білет каштаваў 117 еўра.

Віза Ярмошынай дзейнічае да 29 лютага. Тады ж будзе вырашацца, ці адменяць санкцыі ў адносінах яе і іншых беларускіх чыноўнікаў.

Калі візы не будзе, Ярмошына ў кастрычніку плануе наведаць Ізраіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?