«Лабараторыя Касперскага» выпусціла свой першы бясплатны антывірус. Ён даступны для хатніх карыстальнікаў Windows, спампаваць антывірус можна на сайце кампаніі.

Антывірус атрымаў назву Kaspersky Free. Ён можа абараніць камп'ютары ад устаноўкі шкоднага праграмнага забеспячэння, а таксама інфармаваць аб небяспечных сайтах. Ад платнай версіі Kaspersky Anti-Viru адрозніваецца шэрагам функцый. Сярод іх абарона ад праграм-вымагальнікаў, праверка падазроных файлаў праз «воблачныя» сэрвісы і дадатковая абарона электронных плацяжоў, пароляў і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі.

Заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі анансаваў выхад бясплатнага антывіруса 1 красавіка 2015 года ў сваім блогу. Пасля гэтага бясплатны сэрвіс прайшоў трохмесячнае тэставанне, за гэты час антывірусам скарысталіся 200 тысяч чалавек. Пры гэтым падзення продажаў платнай версіі антывіруса ў кампаніі не заўважылі.

Dr.Web таксама выпускала бясплатную версію антывіруса пасля выхаду платнай версіі для Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?