Украіна плануе запусціць эксперыментальны цягнік па маршруце Украіна—Грузія—Азербайджан—Казахстан для дастаўкі ўкраінскіх тавараў у абыход Расіі.

Пра гэта падчас пасяджэння Кабінета міністраў заявіў прэм'ер Арсеній Яцанюк.

Ён паведаміў, што цяпер міністэрства інфраструктуры Украіны і «Укрзалізниця» праводзяць пасяджэнні ў Баку.

«На гэтым тыдні мы чакаем, што пройдзе першы эксперыментальны цягнік па маршруце Украіна—Грузія—Азербайджан—Казахстан, які дасць магчымасць украінскай эканоміцы знайсці альтэрнатыўны шлях пастаўкі тавараў на тыя рынкі, якія заўсёды былі украінскімі, але ў сувязі з расійскім транзітным эмбарга нам цяпер складана дастаўляць туды тавары», — сказаў прэм'ер.

Міністр інфраструктуры Украіны Андрэй Піваварскі, які прысутнічаў на пасяджэнні ўрада, паведаміў, што састаў будзе адпраўлены з горада Ільічоўск Адэскай вобласці. Для марской часткі шляху — па Чорным і Каспійскім морах — будуць выкарыстоўвацца паромныя пераправы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?