Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу пацвердзіў, што выканаўца тэракту ў Стамбуле прыбыў у Турцыю з Сірыі як бежанец, перадае AFP.

Перамяшчэнні смяротніка не адсочваліся, паколькі яго імя не было ў спісах меркаваных тэрарыстаў, паведаміў Давутоглу.

Раней крыніцы ў турэцкіх спецслужбах паведамілі, што тэракт у Стамбуле ўчыніў 28-гадовы грамадзянін Саудаўскай Аравіі Набіл Фадлі, які нядаўна папрасіў у Турцыі прытулку. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган неўзабаве пасля тэракту заявіў, што смяротнік прыбыў у краіну з Сірыі.

Выбух на плошчы Султанахмет у Стамбуле адбыўся 12 студзеня. У выніку загінулі 10 грамадзян Германіі і па меншай меры 11 атрымалі раненні. Міністр унутраных спраў Турцыі Эфкан Ала 13 студзень паведаміў пра 11 загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?