13 студзеня расійскія СМІ распаўсюдзілі фэйкавую навіну пра маскоўскага супрацоўніка МУС, якога нібыта згвалтавалі прастытуткі.

Першым пра згвалтаванне паліцэйскага паведаміў тэлеканал «360º Падмаскоўе», у распараджэнні якога апынуўся «рапарт» пацярпелага. У рапарце гаворыцца, што ў ноч на 12 снежня ён адправіўся ў прытон на «кантрольны закуп». Паліцэйскі (дакладней, старшакурснік Універсітэта МУС) нібыта замовіў паслугу ў адной з прастытутак, заплаціў грошы, а затым заявіў, што ён з'яўляецца паліцэйскім.

«Дзяўчына па імені Вольга паглядзела на маё пасведчанне і сказала, што там напісана «Універсітэт, слухач», што я не супрацоўнік, а махляр», — напісана ў «рапарце». Пасля гэтага нібыта прастытуткі ўдарылі супрацоўніка рондалем па галаве, звязалі яго і згвалтавалі страпонам.

Нататку перадрукавалі буйныя расійскія СМІ, а таксама некаторыя беларускія.

Праз некалькі гадзін з'явілася першае абвяржэнне: ананімная крыніца ў МУС заявіла каналу РЕН ТВ, што згаданы дакумент — фальшыўка, створаная ў красавіку 2015 таварышамі «пацярпелага» ў якасці розыгрышу.

«Гэты малады чалавек, як цяпер прынята казаць, «правільны пацан», і калі б з ім сапраўды нешта падобнае здарылася, ён бы пасаромеўся заяўляць пра гэта», — заявіла крыніца. Ён таксама адзначыў, што курсанты МУС у праверачных закупах не ўдзельнічаюць.

У выніку з'явілася і афіцыйнае абвяржэнне ад ГУ МУС па Маскве. Там заявілі: «Інфармацыя СМІ аб згвалтаваным прастытуткамі паліцэйскім не адпавядае рэчаіснасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?